ЮНІСЕФ накіруе 2,7 млрд. еўра для дапамогі дзецям з зонаў ваенных канфліктаў
Аб зборы і накіраванні сродкаў на дапамогу дзецям з раёнаў, пацярпелых ад ваенных канфліктаў і стыхійных бедстваў, абвясціў ЮНІСЕФ. Па дадзеных Міжнароднага надзвычайнага дзіцячага фонду ААН, у 71 краіне свету такіх дзяцей налічваецца 230 млн.
Па падліках экспертаў ЮНІСЕФ, агульная сума, неабходная для дапамогі дзецям з “гарачых кропак”, складае 2,7 млрд. еўра. 900 млн. еўра будуць накіраваныя ў Сірыю, дзе па прычыне грамадзянскай вайны бежанцамі сталі больш за 6 млн. дзяцей. 500 млн. прызначаныя для Заходняй Афрыкі, дзе эпідэмія Эболы пакінула ў сацыяльнай ізаляцыі тысячы сіротаў. 26 млн. еўра будзе накіравана ў Нігерыю, больш за мільён бежанцаў з якой накіраваліся ў суседні Чад, ратуючыся ад экстрэмістаў групоўкі “Бока Харам”, паведамляе romereports.com.
У Еўропе асноўным атрымальнікам грашовых сродкаў стане Украіна – для дапамогі 2 млн. дзяцей, якія пацярпелі ад ваеннага канфлікту, прызначана 30 млн. еўра,
«Мы сур’ёзна занепакоеныя уплывам канфлікту на жыццё дзясяткаў тысяч дзяцей, асабліва з найбольш неабароненых слаёў насельніцтва. Самымі неабароненымі з’яўляюцца дзеці, якія жывуць у бомбасховішчах, пазбаўленыя вады, санітарыі, харчавання, магчымасці хадзіць у школу і належнага медыцынскага дагляду», – кажа прадстаўнік ЮНІСЕФ ва Ўкраіне Джавана Барбэрыс.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Ксёндз Барок — не экстрэміст! Заключэнне экспертаў. 23.04.2021 09:49
- Мітрапаліт Веніямін адказаў Паўлу Севярынцу пра бел-чырвона-белы сцяг 22.04.2021 17:12
- CК адкажа: ксёндз — экстрэміст, ці не? 21.04.2021 17:52
- Пуцяводныя нататкі: мінскія братчыкі здзейснілі падарожжа да святых мясцінаў Беларусі 21.04.2021 14:42
- Адкрыты набор на падрыхтоўчыя курсы для абітурыентаў Мінскай духоўнай семінарыі 20.04.2021 11:33
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)