Беларускія каталікі рыхтуюць версію «Малітоўніка» для iPhone

2015-02-04-chlopcy-tekstМiнскiя энтузіясты-каталікі Арцём Баёк, Цігран Саркісян і Яўгеній Карачынскі з парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў сталічным мікрараёне Сухарава, якія распрацавалі адаптаваны для смартфонаў каталіцкі малітоўнік, рыхтуюць версію малітоўніка для iPhone.

Хлопцы прызнаюцца, што першымі новы дадатак да смартфонаў ацаніла моладзь іх парафіі — водгукі былі станоўчымі.

За першы ж тыдзень новы App быў спампаваны 418 раз, пры гэтым толькі раздзел з малітвамі быў прагляджаны ў суме 5 тысяч разоў.

Пасля выхаду версіі на смартфон хлопцы зразумелі, што запатрабаваным стане і спецыяльная версія iOS для тэлефонаў iPhone, паведамляе catholic.by.

Праца над iOS ужо ідзе. Калі ўсё атрымаецца, дадатак будзе гатовы ўжо праз тыдзень. А працэс зацвярджэння на App Store можа заняць да двух тыдняў.

Хлопцы кажуць, што версію малітоўніка на андроід зрабілі бясплатна.

У iх ёсць таксама ідэя стварыць адмысловы электронны каляндар на ўвесь год з урачыстасцямі і святамі.

Як паведамляла Крынiца, праграма “Малітоўнік” для Android змяшчае ў сабе афіцыйныя малітвы Каталіцкай Царквы і штодзённыя літургічныя чытанні, да якіх цяпер можна мець доступ у любую хвіліну праз смартфон і планшэт.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі