Праваслаўныя збяруцца на набажэнствы на магіле Валянціны Мінскай

Valentini_MinskoyБеларуская Праваслаўная Царква 6 студзеня шануе памяць святой блажэннай Валянціны Мінскай. Пакланіцца беларускай святой на магілу матухны Валянціны ў вёску Крысава пад Мінскам прыедзе епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел. Чакаецца традыцыйны вялікі паток паломнікаў на працягу ўсяго дня.

Збор удзельнікаў Крыжовага шляху ад станцыі Пяцігор’е да магілы матухны Валянціны прызначаны на 9.00 пасля ранняй Літургіі ў мінскіма Свята-Духавым катэдральным саборы (электрычка адпраўляецца з Мінска са станцыі Інстытут культуры ў 9.46). Таксама паломнікі могуць дабрацца да святыні самастойна, паведамляе sobor.by.

Матухна Валянціна (Валянціна Фядораўна Сулкоўская), спачылая на сельскай могілках побач з роднай вёскай Коскі, памерла 6 лютага 1966 года. Праз 40 гадоў, у 2006 годзе, была праслаўленая Беларускай Праваслаўнай Царквой і прылічаная да ліку святых. Будучы больш за 30 гадоў прыкаванай да ложка, яна несла подзвіг малітвы і пакоры. Яшчэ пры жыцці вернікі людзі называлі блажэнную Валянціну святой, многія ацаляліся малітвамі старыцы, якая сказала перад смерцю: «Я памру, але прыходзьце да мяне, як да жывой, і я вам дапамагу”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі