Салігорскія прыхаджане маліліся аб васьмі тысячах гарадскіх ахвярадаўцаў

ssssНабажэнства аб жыхарах Салігорска – ахвяравальніках, якія прынялі ўдзел у праваслаўнай дабрачыннай акцыі «Каляды прыходзіць да кожнага» – адбыўся 3 лютага ў гарадскім Раство-Багародзічным катэдральным саборы.

Набажэнства аб усіх, хто ўнёс малую альбо вялікую лепту ў акцыю, здзейсніў настаяцель храма прападобнай Ефрасінні Полацкай у вёсцы Скаўшын іерэй Генадзь Пашкевіч. На богаслужэнні маліліся актывісты моладзевага праваслаўнага брацтва святых Пятра і Фяўронні Мурамскіх, дзеючага пры катэдральным саборы. Усяго было згадана 8100 імёнаў, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Мэтай акцыі, благаслоўленай Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі мітрапалітам Паўлам, быў збор падарункаў для дзяцей, дзяцінства якіх азмрочанае хваробай альбо сіроцтвам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі