У Жыровічах пройдзе семінар па праблемах алкагалізму
У Жыровічах з 20 па 22 лютага пройдзе XIII тэматычны семінар «Вызваленне праз служэнне», арганізатарам якога выступіць праваслаўны рэабілітацыйны цэнтр «Анастасіс».
Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца святары, лекары-псіхатэрапеўты, псіхолагі, прадстаўнікі супольнасцяў Ананімных Алкаголікаў і Ананімных Наркаманаў, грамадскіх арганізацыяў, якія займаюцца дапамогай алка- і нарказалежным, а таксама алка- і нарказалежныя грамадзяне, іх родныя. Падрабязную інфармацыю пра арганізацыю харчавання, начлегу і пажаданых грашовых складках можна знайсці на сайце eparhia.by.
Мерапрыемствы пройдуць у Доме культуры аграрна-тэхнічнага каледжа і Крыжаўздвіжанскім храме Свята-Успенскага манастыра. У праграме – выступы, богаслужбы, дыскусіі і сведчанні алка- і нарказалежных. Заяўкі на ўдзел у семінары прымаюцца да 15 лютага.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)