Высветлена, хто распыліў газ у мінскай школе
У распыленні газу ў сярэдняй школе №180 Цэнтральнага раёна Мінска замяшаныя старшакласнікі.
Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, супрацоўнікамі міліцыі высветлілі асобу чалавека, які прынёс у школу газавы балончык. Ім аказаўся дзевяцікласнік – навучэнец установы адукацыі.
На перапынку малады чалавек паказаў балончык 11-класнікам. Менавіта яны і распылілі газ спачатку ў мужчынскім туалеце, размешчаным на другім паверсе, потым каля сталовай – на першым.
2 лютага а 10:10 па спецлініі 101 паступіла паведамленне аб тым, што ў памяшканні сярэдняй школы №180 Мінска (Цэнтральны раён) невядомы распыліў слёзатачывы газ.
На месца здарэння выехала следча-аператыўная група. Яшчэ да яе прыезду сіламі адміністрацыі ўстановы адукацыі было эвакуявана 695 навучэнцаў і выкладчыкаў.
Праводзіцца праверка ў дачыненні да асоб, якія маюць дачыненне да інцыдэнту.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)