У Мінску адвентысты правялі рэспубліканскі конкурс «Свет Бібліі»

3-minuta-2_largeЗ 28 студзеня па 1 лютага ў Мінску ў абшчыне адвентыстаў сёмага дня па вуліцы Анаева праходзіў рэспубліканскі конкурс «Свет Бібліі».

Каля 40 чалавек хлопцаў і дзяўчат прынялі ўдзел у конкурсе. Былі каманды з Брэста, Гомеля, зборная Магілёўскай вобласці, Пінска, вёскi Фядоры і двух абшчын Мінска (па вуліцы Анаева і Васняцова), паведамляе adventist.by.

Конкурс праходзіў па спецыяльным дапаможніку пад назвай «Упэўненасць у нябачным» з пытаннямі па Кнізе Адкрыццё і Данііла. На мінулым конкурсе была скарыстаная гэтая ж кніга, толькі пытанні былі па першай частцы, а ў гэты раз – па другой палове дапаможнікf. Першыя два этапы конкурсу – гэта асабісты залік, у якім маладыя хлопцы і дзяўчаты ўдзельнічалі паасобку і пісалі пісьмовыя адказы на тэсты. А другім турам быў брэйн-рынг.

Першае месца ўзяла каманда вёскі Фядоры, другое – Магілёўскай вобласці і трэцяе – мінская суполка па вуліцы Анаева.

Пасля набажэнства былі ўручаны прызы пераможцам – прыгожыя Бібліі.

На трэцім этапе конкурсу, дзе каманды задавалi адзін аднаму загадзя падрыхтаваныя пытанні, прызавыя месцы занялі тыя ж тры каманды, але ў іншым парадку: першае – Магілёўская вобласць, другое – Мінск, вуліца Анаева, і трэцяе – абшчына вёскі Фядоры. У асабістым заліку першае месца заняла Марына Шульжык (вёска Фядоры).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі