У Полацкім кадэцкім вучылішчы пройдзе вечар памяці князя Канстанціна Раманава

kadetyДухоўная сустрэча з праваслаўным святаром адбылася ў паралелі пяцікласнікаў ў Полацкім кадэцкім вучылішчы. 2 лютага да школьнікаў прыйшоў настаяцель храма святога Архангела Міхаіла ў Наваполацку пратаіерэй Аляксандр Шаховіч.

Тэматычная гутарка была прысвечаная міласэрнасці – адной з хрысціянскіх цнотаў. Зносіны будаваліся ў форме актыўнага дыялогу – кадэты адказвалі на пытанні, дзяліліся ўласным досведам пераадолення штодзённай сквапнасці, паведамляе eparhia992.by.

Пасля размовы са школьнікамі адбылася гутарка з дырэктарам кадэцкага вучылішча Жаннай Жаўняровіч аб бягучай падрыхтоўцы да правядзення Дня праваслаўнай кнігі. Цэнтральным мерапрыемствам стане запланаваны на пачатак сакавіка вечар «Вялікі князь Канстанцін Раманаў у гісторыі Полацкай зямлі». Літаратурна-музычнае мерапрыемства будзе прысвечанае «бацьку ўсіх кадэт», унуку Мікалая I і стрыечнаму дзядзьку імператара Мікалая II, генерал-інспектару расійскіх Ваенна-навучальных установаў, прэзідэнту Імператарскай Санкт-Пецярбургскай Акадэміі Навук, сын якога вучыўся ў Полацкім кадэцкім корпусе і які любіў бываць у Полацку , пра што сведчаць яго дзённікавыя запісы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі