Формулы кахання будуць шукаць у клубе «Маладая сям’я» ў Мінску
Сустрэча на тэму “Каханне і вернасць» пройдзе 10 лютага ў 19.00 у канферэнц-зале Цэнтра духоўнай асветы і сацыяльнага служэння «Усіх тужлівых Радасць» у рамках Клуба «Маладая сям’я» і Фестывалю сацыяльнай рэкламы ў абарону жыцця і сям’і «далонькамі».
Запрошаныя ў якасці экспертаў святар Аляксей Клімаў, псіхолагі Сяргей Астроўскі і Канстанцін Яцкевіч, гісторык Наталля Мядзведзева і фізік Юрый Петухоў, лекары акушэры–гінеколагі Барыс Вайткевіч і Ніна Вайткевіч, інжынер Сяргей Чыгір і маркетолаг Наталля Чыгір. Яны абмяркуюць з моладзевай аўдыторыяй пытанні, ці існуе формула сапраўднага кахання, ці выгадна быць верным, як навучыцца кахаць, паведамляе sobor.by.
Уваход – вольны.
Перад пачаткам сустрэчы, у 18.30, у сямейным храме ў гонар святых пакутнікаў немаўлятаў Віфлеемскіх (другi паверх навучальнага корпуса прыходу) будзе адслужаны малебен аб умацаванні сям’і і шчасным нараджэнні дзяцей.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)