Мінабароны: Беларусь была, ёсць і застанецца прадаўжальнікам традыцый СССР

бальшавікіНягледзячы на тое, што дата 23 лютага 1918 года не мае ніякага дачынення да гісторыі Беларусі, а сама краіна ў гэты час знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, 23 лютага з’яўляецца сакральнай. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення інфармацыі Міністэрства абароны, палкоўнік Уладзімір Макараў.

Паводле яго слоў, 23 лютага асацыюецца з стварэннем Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, якая выратавала чалавецтва ад фашызму. «Сімвалічна, што ў нашай краіне з выбраннем ў 1994 годзе прэзідэнтам Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі быў дадзены магутны імпульс па адраджэнні сэнсаў гэтай перамогі, якая прынесла выратаванне чалавецтву», – сказаў прэс-сакратар Мінабароны, паведамляе “Салідарнасць”.

“Дэкрэт аб стварэнні Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі быў падпісаны 15 студзеня 1918 года. Але дата 23 лютага – гэта сакральная дата, сакральны знак. Таму яе мы бярэм за адлік”, – адзначыў Уладзімір Макараў, падкрэсліўшы, што «Беларусь была, ёсць і застанецца рэспублікай, якая з’яўляецца духоўным прадаўжальнікам традыцый і Чырвонай арміі, і Савецкага саюза».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі