Святары асвяцілі навучальныя і жылыя карпусы полацкага каледжа

koledzПраваслаўныя святары полацкага храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы настаяцель пратаіерэй Уладзімір Рацьковіч, пратаіерэй Валерый Рыжанкоў і іерэй Георгій Вайсковіч 4 лютага прыйшлі ў навучальны корпус Полацкага гандлёва-тэхналагічнага каледжа, а затым – у інтэрнат.

Разам са святарамі прыйшоў прыходскі хор, які ўпрыгожыўшы сваім спевам вадасвятнае набажэнства перад акрапленьнем усіх класаў, спартовай і актавай залаў каледжа. Настаяцель храма а. Уладзімір распавёў пра сілу шчырай малітвы, пра нязменны адказ на яе – Божую абарону, паведамляе eparhia992.by.

Гасцінна прынялі святароў не толькі педагогі каледжа, але і студэнты, – пасля размовы госці накіраваліся ў інтэрнат, дзе таксама асвяцілі памяшканні.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі