Праваслаўныя пары з клуба «Маладая сям’я» запрашаюць на вечар «Формулы кахання»

semyaСустрэча сем’яў на тэму “Каханне і вернасць» адбудзецца 10 лютага ў Цэнтры духоўнай асветы і сацыяльнага служэння «Усіх тужлівых Радасць» у рамках работы клуба «Маладая сям’я» і Фестывалю сацыяльнай рэкламы ў абарону жыцця і сям’і «Ладошка».

У праграме сустрэчы – выступленні святара Аляксея Клімава, псіхолагаў Сяргея Астроўскага і Канстанціна Яцкевіча, гісторыка Наталлі Луйгас і фізіка Юрыя Петухова, лекараў акушэраў-гінеколагаў Барыса і Ніны Вайткевічаў, інжынера і маркетолага Сяргея і Наталлі Чыгіроў, паведамляе sobor.by.

Мерапрыемства запланавана ў форме семінара. У дыялогу з моладзевай аўдыторыяй эксперты паспрабуюць знайсці адказы на пытанні – ці існуе формула сапраўднага кахання, ці выгадна быць верным, як навучыцца кахаць.

Перад пачаткам сустрэчы ў 18.30 у сямейным храме ў гонар святых пакутнікаў немаўлятаў Віфлеемскіх (2 паверх навучальнага корпуса прыхода) будзе адслужанае набажэнства аб умацаванні сям’і і шчасным нараджэнні дзяцей.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі