У Скідзелі адбылася чарговая сустрэча школьнага клуба «Альтэрнатыва»

dezhurkoЧарговая сустрэча клуба «Альтэрнатыва», створанага два гады на базе СШ № 1 Скідзеля выкладчыкамі школы, работнікамі міліцыі і святарамі праваслаўнага Свята-Міхайлаўскага храма, адбылася 6 лютага.

З удзельнікамі клуба і вучнямі 7 класаў пагутарыў клірык Свята-Міхайлаўскай царквы іерэй Аляксандр Дзяжурка. Гутарка ішла пра панятак штодзёных спакусаў, якія могуць прывесці да ўчынкаў, якія выходзяць за рамкі маральных нормаў. «Несумненна, спакусы атачаюць нас паўсюль, і няма месца, дзе б мы маглі ад іх пазбавіцца. Але верніку варта памятаць пра тое, што мэта кожнага хрысціяніна – праз пазбаўленне ад грахоў наблізіцца да Бога», – гэтую думку імкнуўся давесці да падлеткаў святар, паведамляе orthos.org.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі