Як беларускія дзеячы ў Вільні будучага Папу прымалі

ПіюсКРЫНІЦА.INFO працягвае публікацыю матэрыялаў сваёй папярэдніцы – беларускай газеты «Krynica», што выдавалася ў 1917-1940 гадах спачатку ў Петраградзе, затым часова ў Менску і, нарэшце, у Вільні. Газета выдавалася кірыліцай і лацінкай. На гэты раз прадстаўляем вашай увазе матэрыял ад 8 лютага 1920 года, прысвечаны візіту беларускай дэлегацыі да апостальскага нунцыя ў Польшчы арцыбіскупа Амброджо Рацці, які праз два гады 6 лютага 1922 года стаў Папам Рымскім Піем ХІ. Публікуем матэрыял на мове арыгіналу.

Biełaruskaja delehacyja ŭ Papieskaho Nuncijuša

Biełarusy, karystajučy z pryjezdu Arcybiskupa Ratti’jaho ŭ Wilniu, pasłali da jaho swaju delehacyju i na jaho ruki padali memorjał, u jakim apisana palažeńnie Kaścioła ŭ Biełarusi, duchoŭnaje žyćcio Katalikoŭ Biełarusaŭ i ichnyja patreby ŭ žyćci kaścielnym. U delehacyju ŭchodzili predstaŭniki ad hałoŭnych hramadzkich i palityčnych biełaruskich ustanowaŭ u Wilni. Ad Rady Wilenščyny i Hrodzienščyny – K.Dušeŭski, ad Nacijanalnaho Kamitetu – F.Jeremič, ad Kamitetu pomačy paciarpieŭšym ad wajny – ks. A.Stankiewič i ad Wučycielskaho Sajuzu pani Maraŭskaja.

Nuncijuš pryniaŭ našu delehacyju duža prychilna i pryrok, što ab usich patrebach našych daniasieć Papiežu.

(Беларуская дэлегацыя ў Папескаго Нунціюша

Беларусы, карыстаючы з прыезду Арцыбіскупа Ратті’яго ў Вільню, паслалі да яго сваю дэлегацыю і на яго рукі падалі мэмор’ял, у якім апісана палажэньне Касьцёла ў Беларусі, духоўнае жыцьцё Каталікоў Беларусаў і іхныя патрэбы ў жыцьці касьцельным. У дэлегацыю ўходзілі прэдстаўнікі ад галоўных грамадзкіх і палітычных беларускіх установаў у Вільні. Ад Рады Віленшчыны і Гродзеншчыны – К.Душэўскі, ад Націянальнаго Камітэту – Ф.Ерэміч, ад Камітэту помачы пацярпеўшым ад вайны – кс. А.Станкевіч і ад Вучыцельскаго Саюзу пані Мараўская.

Нунціюш прыняў нашу дэлегацыю дужа прыхільна і прырок, што аб усіх патрэбах нашых данясець Папежу).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі