Балгарыя спрасціла для беларусаў візавы рэжым

vizaЗ 15 лютага Балгарыя спрашчае ўмовы выдачы турыстычных віз грамадзянам Беларусі, Казахстана, Расіі, Арменіі, Грузіі, Украіны.

Такое рашэнне прадыктавана намерам кіраўніцтва краіны вярнуць ранейшы турыстычны паток з гэтых дзяржаў. У апошні час турысты сталі масавага адмаўляцца ад ранняга браніравання тураў у Балгарыю, паведамляе МЗС Балгарыі.

У адпаведнасці са зменамі, беларусы у якіх раней ужо была адкрыта балгарская віза, змогуць атрымаць двухразовыя альбо шматразовыя турыстычныя візы на год.

Пэўныя перавагі таксама атрымаюць грамадзяне, якія валодаюць нерухомасцю ў Балгарыі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі