Перамовы аб статусе непрызнанай Македонскай Праваслаўнай Царквы чакаюцца пасля Вялікадня

83Пасля Вялікадня пачнуцца перамовы паміж Сербскай Праваслаўнай Царквой і непрызнанай праваслаўным светам Македонскай Праваслаўнай Царквой аб урэгуляванні статусу апошняй. Пра гэта паведамляе македонскае выданне «Дзённік» (без ўказання крыніц).

Як паведамляецца, уяўляюцца верагоднымі два варыянты правядзення перамоў: першы — з асабістым удзелам іерархаў Сінодаў двух Цэркваў, узначаленых адпаведна Патрыярхам Сербскім Ірынеям і архіепіскапам Македонскім Стэфанам, другі — стварэнне камісій у кожнай з Цэркваў для ўдзелу ў перамовах. Другі варыянт ужо выкарыстоўвалі на папярэдніх перамовах, але дасягнутыя камісіямі кампрамісныя рашэнні не адобрылі Сіноды абодвух Цэркваў і яны не ўступілі ў дзеянне.

Пры выбары фармату вырашальную ролю можа адыграць Руская Праваслаўная Царква, якая выступае пасярэднікам. У бліжэйшыя два месяцы пройдуць падрыхтоўчыя кантакты паміж трыма Цэрквамі па падрыхтоўцы і пачатку пасля Вялікадня, 12 красавіка, афіцыйных перамоваў.

Сербская Праваслаўная Царква раней звязвала аднаўленне перамоваў з вызваленнем з турмы кіраўніка Праваслаўнага Охрыдскага архіяпіскапства, якое ўваходзіць у склад Сербскага Патрыярхата, архіепіскапа Іаана (Вранiшкоўскага). Ён адбываў пяць гадоў па абвінавачванні ў фінансавых махінацыях, якія ён лічыць сфабрыкаванымі па замове Македонскай Царквы. 2 лютага ўладыка быў умоўна датэрмінова вызвалены пасля перамоваў у канцы снежня 2014 года ў Македоніі з удзелам кіраўніка АЗЦС МП мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна.

Пасля перамоваў Сінод Македонскай Праваслаўнай Царквы вырашыў падтрымаць прапанову РПЦ стаць пасярэднікам у перамовах з Сербскай Праваслаўнай Царквой.

Па матэрыялах sedmitza.ru

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі