У Салігорску кіяскёр скрала маёмасць на 75 млн рублёў

mat_tsennostiЖанчына, якая працавала на пасадзе кіяскёру ў салігорскім аддзяленні «Мінскаблсаюздруку», скрала маёмасць на 75 млн рублёў.

Расследуецца крымінальная справа па ч.3 арт.211 (прысваенне або растрата маёмасці асобай, якой яно даверана, здзейснены ў буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Падазраваная 1980 года нараджэння несла адказнасць за таварна-матэрыяльныя каштоўнасці ў кіёску.

На працягу 2014 года жанчына прысвойвала і выкарыстоўвала ў асабістых мэтах даручаныя ёй прадметы, растлумачылі ва ўпраўленні СК Беларусі па Мінскай вобласці.

Падчас першапачатковых следчых дзеянняў жанчына прызналася ў здзяйсненні супрацьпраўных дзеянняў і добраахвотна пакрывае прычыненую шкоду.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі