“Крынічка”: Увага! Конкурс!

БезымянныйДарагія сябры! “Крынічка” у рамках рубрыкі “Зімовым вечарам” аб’яўляе біблійный конкурс з прызамі.

Зацікавіліся?

Умовы наступныя: адказаць на 10 пытанняў, даслаць адказы на адрас krynichka.info@gmail.com з пазнакай “Конкурс – Зімовым вечарам”, а таксама, і гэта галоўная ўмова, – удзельнічаць трэба ўсёй сям’ёй.

Перамогуць тыя тры сям’і, якія першымі дашлюць нам правільныя адказы.

Імёны пераможцаў будуць апублікаваныя ў наступны аўторак 24.02 – сачыце за нашай рубрыкай “Зімовым вечарам”.

Пытанні:

1. У якой біблійнай кнізе змяшчаюцца самая меншая і самая вялікая главы Бібліі?

2. Колькі чалавек захаваў Госпад пасля патопу?

3. У Вялікі чацвер, калі Ісус маліўся ў садзе аліўным, апосталы заснулі, усе акрамя аднаго. Як яго імя?

4. Колькі рэкаў працякала праз рай у Эдэме?

5. Хто насіў сорак год адзін і той жа абутак?

6. Што Саламон называе “асалода сыноў чалавечых”?

7. Што значыць імя Эмануіл?

8. Хто першы пацярпеў за Хрыста?

9. Назавіце плады Духа.

10. Якая птушка прымусіла камень заплакаць?

“Крынічка” чакае вашых адказаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі