У кітайскай турме памёр 94-гадовы каталіцкі біскуп
У кітайскай турме памёр 94-гадовы біскуп Каталіцкага Касцёла Космас Шы Эншыян. Апошнія 14 гадоў ён адбываў зняволенне. Усяго іерарх прабыў у турмах 40 гадоў свайго жыцця, паведамляе sedmitza.ru.
Біскуп Шы быў прызначаны на кафедру Ісянь, на поўначы Кітая, у 1982 годзе Папам Янам Паўлам II. Неўзабаве пасля прызначэння ён быў арыштаваны і вывезены ў сакрэтную турму.
Нягледзячы на тое, што мільёны кітайскіх каталікоў маюць права адкрыта вызнаваць сваю рэлігію, адносіны кітайскага ўрада з Ватыканам застаюцца напружанымі. Толькі афіцыйна прызнаная «Патрыятычная асацыяцыя каталікоў Кітая» мае дазвол уладаў пастаўляць біскупаў.
Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
10.02.2015
У свеце|
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
Фотарэпартаж
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)