У Славакіі праваліўся рэферэндум аб забароне аднаполых шлюбаў
У Славакіі з-за недастатковай актыўнасці грамадзян праваліўся рэферэндум, тэмай якога было абмежаванне правоў ЛГБТ.
У ходзе рэферэндуму прапаноўвалася падтрымаць забарону на шлюбы паміж асобамі аднаго полу, забарону на ўсынаўленне імі дзяцей, а таксама магчымасць для бацькоў адмовіцца ад урокаў сэксуальнага выхавання для сваіх дзяцей, паведамляе newsru.com.
“За” па гэтых трох пунктах прагаласавалі 95%, 92% і 90% адпаведна. Аднак гэты рэферэндум не мае юрыдычнай моцы. У ім прынялі ўдзел толькі 21,4% тых, хто мае права голасу, тады як мінімальная яўка для прызнання плебісцыту адбыўшымся павінна быць не менш за 50%.
Прадстаўнік каталіцкага альянсу “За карысць сям’і”, які быў ініцыятарам рэферэндуму, Антон Хромік адзначыў, што пераважная большасць тых, хто прагаласаваў, падтрымала традыцыйныя сям’і. Ён назваў такое размеркаванне галасоў “добрай базай” для далейшай дзейнасці.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)