CitizenGO: на рэферэндум пра сям’ю прыйшло больш славакаў, чым на выбары ў Еўрапарламент
Рэферэндум у абарону сям’і ў Славакіі адбыўся і стаў важным выразам грамадскай думкі, нягледзячы на тое, што з прычыны славацкіх законаў, яго вынікі не атрымалі абавязваючай юрыдычнай моцы. Пра гэта гаворыцца ў заяве расійскага аддзялення міжнароднага хрысціянскага фонду CitizenGo.
У заяве адзначаецца, што больш за 20% жыхароў Славакіі прыйшлі на ўчасткі для галасавання і выказалі сваю пазіцыю, тады як у апошніх выбарах у Еўрапейскі Парламент у Славакіі прынялі ўдзел прыкладна 13% выбаршчыкаў.
«Волевыяўленне 13% хапае, каб выбраныя дэпутаты прадстаўлялі народ Славакіі на ўзроўні ЕС. Але – не хапае, каб вынікі рэферэндуму мелі моц закона», – падкрэслівае прадстаўнік CitizenGo Павел Парфенцьеў.
«Гэта не правал і не “несапраўднасць”. Гэта перамога – проста не такая зруйнавальная, як хацелася б. Арганізатары рэферэндуму – не сумуюць. Ён адбыўся і абаронцы сям’і атрымалі відавочную перамогу. Гэта – важны крок, пачатак вялікага шляху. Каля мільёна грамадзян ва ўмовах нападак з боку ўсіх міжнародных арганізацый, інфармацыйнай блакады (нагадаю – тэлеканалы адмаўляліся нават за грошы размяшчаць рэкламу рэферэндуму!) сабраліся і выступілі ў абарону сям’і і дзяцей. І цяпер, хочацца спадзявацца, яны ўжо не спыняцца», – дадаў ён.
Як паведамляла Крыніца, падчас рэферэндуму прапаноўвалася падтрымаць забарону на шлюбы паміж асобамі аднаго полу, забарону на ўсынаўленне імі дзяцей, а таксама магчымасць для бацькоў адмовіцца ад урокаў сэксуальнага выхавання для сваіх дзяцей. «За» па гэтых трох пунктах прагаласавалі 95%, 92% і 90% адпаведна. Аднак гэты рэферэндум не мае юрыдычнай моцы. У ім удзельнічалі толькі 21,4% тых, хто мае права голасу, тады як мінімальная яўка для прызнання плебісцыту павінна быць не менш за 50%.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)