Кантрабандысты пазбавіліся на Брэсцкай мытні двух машын, лекаў і адзення

taynikБрэсцкія мытнікі канфіскавалі дзве машыны і незаконна перавазімыя тавары на суму звыш 110 млн рублёў.

Вядома, што мужчына, заязджаючы на тэрыторыю Беларусі, паказаў у пункце мытнага афармлення «Тамашоўка» дэкларацыю на часовы ўвоз аўтамабіля Nissan C22. Пра тое, што вязе і іншыя тавары, якія падлягаюць дэклараванню, ён не паведаміў.

Аднак за ашалёўкай дзвярэй аўтамабіля работнікі мытні знайшлі схованкі, дзе было схавана каля 650 упаковак лекавага прэпарата «Мукасат-Белмед» агульным коштам звыш 55 млн рублёў, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Падобны выпадак адбыўся ў пункце мытнага кантролю «Варшаўскі мост». Там супрацоўнікі памежнай і мытнай службаў выявілі за дэкаратыўнай ашалёўкай аўтамабіля Ford Escort вопратку.

Кошт канфіскаваных да рашэння суда аўтамабіляў і тавару перавышае 110 млн рублёў. У дачыненні да грамадзян, якія спрабавалі незаконна завезці машыны, лекі і вопратку, складзеныя адміністрацыйныя пратаколы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі