Клуб сельскіх вернікаў сабраўся на сустрэчу ў пасёлку пад Жабінкай

???????????????????????????????Чарговая сустрэча Клуба праваслаўнага камунікавання «Вера і жыццё» адбылася 29 студзеня ў бібліятэцы пасёлка Цукровы завод пад Жабінкай. Тэматычную гутарку «Раство Хрыстова» правёў клірык Пакроўскага храма ў Жабінцы Андрэй Петрусевіч, які паказаў удзельнікам клуба дакументальны фільм «Каляды», а затым распавёў пра сваю паездку на Міжнародныя Калядныя адукацыйныя чытанні, якія праходзілі ў Маскве з 21 па 23 студзеня, паведамляе ekklisia.by.

У гэты ж дзень па просьбе дырэктара гарадской СШ № 2 Ірыны Кошчавай а. Андрэй асвяціў будынак школы. Разам са святаром падчас вадасвятнага набажэнства маліліся многія настаўнікі, затым клірык акрапіў святой вадой кабінеты і класы, сталовую, спартзалю.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі