Салігорская моладзь з брацтва Пятра і Фяўронні наведала састарэлых

slyckАктывісты моладзевага брацтва праваслаўных святых Пятра і Фяўронні Мурамскіх, дзеючага пры катэдральным саборы Нараджэння Хрыстова ў Салігорску, разам з выхаванцамі нядзельнай школы Кірылы і Мятодыя 8 лютага наведалі бальніцу сястрынскага сыходу ў Доўгава.

Госці прыехалі з неабходнымі пацыентам сродкамі гігіены і салодкімі падарункамі, а таксама далі ў бальніцы невялікі канцэрт. Далей адбылася духоўна-асветніцкая гутарка, паведамляе sluck-eparchiya.by.

У бальніцы на абслугоўванні і лячэнні знаходзяцца самотныя пажылыя людзі, якія пакутуюць на цяжкія захворванні. Насельнікі аддзялення для састарэлых вельмі цёпла і з удзячнасцю віталі братчыкаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі