У Полацку на грошы «Газпрома» пабудаваны новы храм

krestУ Полацку 15 лютага будзе асвечаны праваслаўны храм вялікапакутніка і лекара Панцеляймона, збудаваны каля гарадской бальніцы № 1.

Будаўніцтва храма вялося за кошт спонсарскай падтрымкі ААТ «Газпром Трансгаз Беларусь» па асабістай ініцыятыве Аляксея Мілера, старшыні праўлення кампаніі ААТ «Газпром» Расійскай Федэрацыі, паведамляе eparhia992.by.

Чын асвячэння храма будзе здзейснены ў дзень, калі Руская Праваслаўная Царква святкуе Стрэчанне Гасподняе. Першая ў гісторыі новага гарадскога праваслаўнага храма Боская Літургія будзе праведзена ў 9.00.

Сёння ў Полацку дзейнічаюць чатыры праваслаўных храма, два з якіх размешчаныя на тэрыторыі Свята-Еўфрасіннеўскага манастыра, а таксама храм Старажытнаправаслаўнай паморскай царквы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі