У Талачыне хочуць прыбраць Леніна з галоўнай плошчы

pamleninУ Талачыне пад Оршай 10 лютага на пазачарговай адзінаццатай сесіі раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання разглядалася пытанне аб пераносе помніка Леніну з плошчы 40 гадоў Кастрычніка ў гарадскі сквер.

Прапанова перанесці помнік у сквер, які прымыкае да цэнтральнай плошчы, абумоўленая запланаванай рэканструкцыяй плошчы напярэдадні “Дажынак” наступнай восені. У выніку было прынятае рашэнне, адзін з пунктаў якога прадугледжвае вынясенне пытання на абмеркаванне грамадскасці, паведамляе раённая газета “Наша Талачыншчына”.

13 лютага з 12 да 13 гадзін старшыня райвыканкама Сяргей Ягораў правядзе мэтавую прамую лінію па пытанні пераносу помніка. З 18 лютага “Наша Талачыншчына” пачне размяшчэнне меркаванняў і прапановаў жыхароў на старонках і сайце газеты.

Вывучэнне розных пунктаў гледжання для прыняцця канчатковага рашэння будзе працягвацца на працягу месяца.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі