Ва Ўгандзе мусульманін здзекаваўся з пляменніцаў-хрысціянак

islamisti-afpЖыхар Уганды, які ўзяў апеку над пляменніцамі пасля смерці іх бацькі, збіў і замкнуў іх, даведаўшыся аб прыняцці імі хрысціянства.

Сёстрам, 14-гадовай Набагабане Фатуме і 16-гадовай Намвасе Аишу з вёскі Насеніе ў акрузе Паліса цудам удалося выратавацца з дома Какангокі Ахамадаха, які збіў і замкнуў іх пасля таго, як даведаўся аб прыняцці імі хрысціянства, паведаміла 6 лютага morningstarnews.org.

«Дзядзька настолькі быў раз’юшаны, што мы прынялі Езуса, што замкнуў нас у доме і збіў драўлянай палкай. На працягу трох дзён мы жылі без ежы, пачалі плакаць і клікаць на дапамогу», паведамілі дзяўчыны ў інтэрв’ю брытанскаму выданню.

Дзяўчыны выратаваліся выпадкова – іх пачуў сябра гаспадара, які прыйшоў у госці ў яго адсутнасць. Ён выпусціў іх, аднак выдправіўся на пошукі апекуна. Дзяўчыны збеглі да пастара супольнасці, які вывез іх у бяспечнае месца.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі