Беларусы вярнуліся з праваслаўнага фестывалю «Браты», які праходзіў на Святой Зямлі

festXVI праваслаўны моладзевы міжнародны фестываль «Браты», які традыцыйна праводзіцца на Святой Зямлі, завяршыўся 9 лютага. Удзел у форуме праваслаўнай моладзі прынялі 155 чалавек з Расіі, Украіны і Беларусі, у т. л. маладыя людзі з брацтваў Брэсцкай епархіі.

У гэтым годзе тэма фестывалю гучала як «Па слядах Хрыста на Святой Зямлі», праграма была пабудаваная на наведванні паломніцкіх месцаў, звязаных з жыццёвым шляхам Госпада, Багародзіцы і апосталаў, паведамляе ekklisia.by.

Прыхаджане з Беларусі пабывалі ў Кане Галілейскай, здзейснілі Крыжовы шлях на гару Фавор і катанне на катэры па Галілейскім возеры. Пабывалі таксама ў Палестыне, дзе наведалі храм Нараджэння Госпада ў Бэтлееме, Хэўрон, Лаўру Савы Асвечанага, купаліся ў рацэ Ярдан, маліліся ў Самарыі. Завяршыўся фестываль паездкай у Ерусалім, дзе духоўнікі фестывалю адслужылі ночную Літургію ў храме Гроба Гасподняга.

У Ерусаліме адбылася аўдыенцыя ў Патрыярха Іерусаліма і ўсяе Палесціны Феафіла.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі