Біскуп Вараненка: мы павінны маліцца не толькі за Украіну, але і за Беларусь

1-DSCF2574-1200x570

Біскуп Аб’яднання суполак хрысціян поўнага Евангелля ў Беларусі Леанід Вараненка 11 лютага праводзіў служэнне ў царкве «Новае Пакаленне» у Светлагорску, Гомельскай вобласці. Яно было прысвечана малітве за Украіну, паведамляе gospel.by.

«Царква Божая мае ўладу ў духоўным свеце. Госпад усё кантралюе, але цяпер Ён глядзіць на сваіх дзяцей і чакае, калі мы звернімся да Яго. Бог – аўтар жыцця, а д’ябал – аўтар вайны. Вайна – гэта дух, які паглынае плод многіх пакаленняў. Дзесяцігоддзямі можна будаваць мірнае жыццё, але ўсё можа быць разбурана  раптоўна. Мы павінны маліцца не толькі за нашых суседзяў, але і за Беларусь, каб на нашай роднай зямлі ніколі больш не пралівалася кроў. Як загадаў Ісус Хрыстос (Лукі 21:36): «дык вось, не спіце і ва ўсякі час  малецеся, і так спадобіцеся пазбегнуць усіх гэтых будучых [бедстваў] і прадстаць перад Сынам Чалавечым», – адзначыў біскуп.

Леанід Вараненка заклікаў маліцца ўсіх хрысціянаў, не залежна ад дэнамінацый, супраць духу вайны і кровапраліцця, руйнуючы задумы і намеры сіл цемры да таго часу, пакуль на ўкраінскай зямлі не ўсталюецца трывалы мір.

У Царкве адвентыстаў Сёмага дня малітва за Украіну праходзіць з 7 па 14 лютага.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі