У Беларусі з 20 лютага зноў заработае пазабіржавы валютны рынак

val_4У Беларусі з 20 лютага зноў заработае пазабіржавы валютны рынак

Аднаўленне працы валютнага рынку прадугледжана пастановай праўлення Нацыянальнага банка №48 ад 4 лютага 2015 года.

Згодна з дакументам, на пазабіржавым валютным рынку адновіцца купля замежнай валюты банкамі ў суб’ектаў валютных аперацый. Пры гэтым не дазваляецца набываць больш чым 20 лотаў, устаноўленых на біржавых таргах, адной з замежных валют у дзень па кожным суб’екце.

Будзе таксама дазволена банкам прадаваць валюту суб’ектам валютных аперацый. У гэтым выпадку таксама прадугледжаны ліміт – не больш за 20 лотаў.

Акрамя таго, рэгулятар аднавіў куплю-продаж замежнай валюты паміж беларускімі банкамі, а таксама паміж банкамі краіны і банкамі-нерэзідэнтамі.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі