У царкве ХВЕ Брэста 14 лютага абвешчаны пост і малітва за мір ва Украіне і Ізраілі

header29

С 9 па 15 лютага ў царкве хрысціян веры евангельскай Брэста абвешчаныя пост і малітва. Кожны дзень члены царквы моляцца за пэўную патрэбу.

У першыя дні тыдня заклікалі да Бога аб асвячэнні, ачышчэнні, вызваленні і разбурэнні д’ябальскіх  цвярдыняў, за адзінства Царквы, за любоў да Бога і адно да аднаго, аб абароне сем’яў, аб вернасці, любові і ўзаемаразуменні, паведамляе church4u.by.

У суботу, 14 лютага, абвешчаны пост за мір ва Украіне, Ізраілі, і каб Госпад ахоўваў Беларусь.

Пачатак штодзённых малітоўных служэнняў у 19.00. Усе іншыя служэнні на гэты час адмяняюцца.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі