У Мінску ў 2015 годзе адкрыюць 13 аб’ектаў аховы здароўя

33У Мінску ў гэтым годзе плануюць адкрыць 13 аб’ектаў аховы здароўя, паведаміў старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч.

Ён нагадаў, што ў 2014 годзе ў Мінску ўведзена восем аб’ектаў. У бягучым годзе асноўныя намаганні будуць накіраваны на будаўніцтва трох паліклінік: дзіцячых ў мікрараёнах Каменная Горка і Дружба і шматпрофільнай ў Каменнай Горцы. Важна таксама ўвесці новыя корпусы 4-й і 11-й клінічнай бальніцы, Гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы і анкадыспансера, сказаў Ігар Юркевіч, перадае БЕЛТА.
Паводле яго слоў, трэба ўжо пачынаць праектаванне дзіцячых паліклінік у мікрараёнах Сухарава і Лошыца. У спальных раёнах для паляпшэння даступнасці меддапамогі плануюць адкрываць медыцынскія амбулаторыі.
У гэтым годзе ўведзены ў эксплуатацыю аперацыйнарэанімацыйны корпус 10-й бальніцы, у першым квартале завершыцца капрамонт ў бальніцы сястрынскага догляду. Ідзе будаўніцтва новай радзільні на базе 5-й гарадской клінічнай бальніцы.
Усяго ў Мінску ў 2015 годзе на ўмацаванне матэрыяльнатэхнічнай базы аб’ектаў аховы здароўя выдзелена 1,7 трлн рублёў.
Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі