У Слуцку ствараецца новая праваслаўная абшчына

novajaУстаноўчы сход, на якім была створаная новая праваслаўная рэлігійная абшчына – прыход храма святых Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі – адбыўся 11 лютага ў Слуцку.

Сход правёў благачынны Слуцкай акругі протаіерэй Міхаіл Вейга. На сходзе вернікаў было прынятае рашэнне хадайнічаць перад органамі ўлады аб рэгістрацыі рэлігійнай абшчыны ў гонар святых пакутніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі. Таксама быў прыняты статут абшчыны і абраныя яе кіраўнікі, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Па благаславенні епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія курыраваць працэс праходжання рэгістрацыі будзе іерэй Аляксандр Шчэгалюцін.

Магчымым месцам ўзвядзення храма ў гонар святых пакутніц стане раён гарадскіха могілак, размешчаных па вуліцы 14-ці Партызанаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі