На Гродзеншчыне святар распавёў школьнікам пра шкоднасць спайсаў

bogdanСустрэча школьнікаў з праваслаўным святаром адбылася 13 лютага ў аграгарадку Вялікія Эйсмонты пад Скідзелем. Настаяцель храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў аграгарадку Масаляны іерэй Іаан Патапчык пагутарыў з вучнямі 7-11 класаў аб духоўным баку ўжывання наркотыкаў.

Гаворка ішла пра модныя ў падлеткавым асяроддзі «спайсы», наступствам прыёму гэтага наркотыка быў прысвечаны прагледжаны падчас сустрэчы фільм, паведамляе orthos.org.

У Ваўкавыску клірык Свята-Петра-Паўлаўскага катэдральнага сабора іерэй Аляксандр Богдан запрасіў на размову ў храм навучэнцаў гімназіі №2. У ходзе сустрэчы святар распавёў падлеткам пра тое, чым адрозніваецца храмавая малітва ад хатняй, аб таямніцы Эўхарыстыі, аб сэнсе шанавання абразоў, значэнні сьвятарскіх адзенняў, пазнаёміў з богаслужбовымі кнігамі і правіламі паводзінаў у храме.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі