Два з выкрадзеных у Егіпце хрысціян-коптаў вызваленыя за выкуп

Mideast Egypt Church AttackДва з выкрадзеных у егіпецкай правінцыі Мінья хрысціянаў-коптаў – 25-гадовы Мілад Емад і 20-гадовы Малак Кхалаф, якія правялі ў руках бандытаў 9 дзён, – вызваленыя пасля выплаты іх сваякамі выкупу.

Сваякі юнакоў выплацілі выкрадальнікам 110 тыс. ліраў (12 тыс. еўра). На думку рэлігійных хрысціянскіх егіпецкіх лідэраў, за злачынствамі могуць стаяць баевікі з арганізацыі «Браты-мусульмане», што актыўна дзейнічаюць у Міньі і шэрагу іншых правінцыяў, паведамляе fides.org.

На працягу двух тыдняў у правінцыі Мінья былі выкрадзеныя 8 коптаў. У агульнай складанасці са студзеня 2011 года сем’і коптаў выплацілі выкрадальнікам 120 млн. егіпецкіх ліраў (13 млн. еўра).

25 студзеня з мэтай атрымання выкупу быў выкрадзены 17-гадовы юнак у Дзір-Мавасе, 1 лютага – 10-гадовыя дзеці Маркас Ібрагім Аюб і Сэндзі Гірыс Рамзес з Кханка і 25-гадовы ўладальнік крамы ў Салех-Сялім, які адмовіўся плаціць «даніну» бандзе мусульманаў, 2 лютага па дарозе ў царкву была звезеная маладая жанчына Эстэр Кадліс з Наг-Хамада. Сваякам усіх выкрадзеных былі адпраўленыя патрабаванні выкупу.

Нічога не вядома пра лёс 21 копта, выкрадзенага ў Сірце ў Лівіі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі