Выкрадзены ў ЦАР міністр адпушчаны на свабоду

ministrВыкрадзены ў канцы студзеня ў Банга, сталіцы ЦАР, міністр па справах моладзі і спорту Армел Нінгатолум Сайо адпушчаны на свабоду.

Міністр Сайо, адначасова з’яўляецца пастарам на факультэце евангелічнай тэалогіі ў Банга, дзе ён працуе разам з жонкай, па дарозе дадому з нядзельнай службы ў царкве “Eglise Evangelique des Freres” быў схоплены ўзброенымі людзьмі, што пад’ехалі на таксоўцы. Адкрыўшы стральбу ў паветра, невядомыя, як мяркуецца, баевікі хрысціянскага апалчэння Анты-Балака, выцягнулі Сайо з машыны і звезлі. Аб вызваленні міністра 13 лютага паведаміла crossmap.com.

23 студзеня было абвешчана аб вызваленні 67-гадовай францужанкі Клодыі Прыст, супрацоўніцы «Міжнароднага камітэта выратавання», таксама выкрадзенай баявікамі хрысціянскага апалчэння Анты-Балака. Вызваленне місіянеркі стала магчымым дзякуючы намаганням каталіцкага арцыбіскупа Банга і кіраўнікоў рэлігійных арганізацыяў.

Нягледзячы на тое, што Сайо з’яўляецца хрысціянінам, ў выкраданні міністра абвінавачваюцца баевікі паўстанцкай арміі Анты-Балака, створанай у 90-ых гадах хрысціянамі і анімістамі ЦАР. Хрысціяне складаюць у ЦАР 80% насельніцтва краіны, аднак захоп улады ў 2013 годзе мусульманскім урадам абвастрыў вайну Анты-Балакі і мусульманскай паўстанцкай арміі «Селека», паставіўшы краіну на мяжу гуманітарнай катастрофы. У снежні 2014 загінулі некалькі тысяч чалавек, групоўкі Анты-Балакі абвінавачваюцца ў ажыццяўленні шырокамаштабных этнічна-рэлігійных чыстак супраць мірнага мусульманскага насельніцтва.

У бліжэйшы час будзе павялічаная прысутнасць у ЦАР міжнароднага міратворчага кантынгенту.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі