Беларускі місіянер распавёў пра змагагнне з Эболай у Афрыцы

ebolaКаталіцкі місіянэр з Беларусі ксёндз Сяргей Гоман SDB цягам апошім сямі гадоў працуе ў Сьера-Леоне, адной з трох заходнеафрыканскіх краінаў, дзе ўспышка ліхаманкі Эболы аказалася найгастрэйшаю. Раней айцец Сяргей больш за дзесяць гадоў працаваў у місіях у Гане, Угандзе, Нігерыі, Кеніі, выязжаючы з Афрыкі ў адпачынак раз на 2-3 гады.

Прымаючы рашэнне быць місіянерам, салезіянскі святар не планаваў прысвяціць сваё жыццё Афрыцы, але лёс распарадзіўся іначай. У краінах, якія не ў стане самастойна выйсці з катастрафічна нізкага ўзроўню жыцця і дзе рэлігійныя канфлікты перыядычна прымаюць форму этнічных чыстак, каталіцкі святар імкнецца пасяліць мір у душах людзей, пра што распавядае на сайце svaboda.org.

Па словах а. Сяргея, на афрыканскім кантыненце дзясяткі хваробаў, якія пагражаюць жыццю. “Паколькі медычная дапамога на нулявым узроўні, небяспека тоіцца практычна ўсюды, няма доступу да лекаў і медычнага абслугоўвання, – бедныя людзі звяртаюцца да так званых „witch doctors“, то бок ідуць да знахараў ці ведзьмакоў, якія лечаць заклінаннямі. Часам гэта бывае карысна, але ў большасці выпадкаў толькі шкодзіць. Мясцовыя людзі не баяцца ўвогуле нічога. Я не перабольшваю. Баяліся хіба напачатку: некаторыя перасталі паціскаць адзін аднаму руку, ды ў сям’і асцерагаліся есці з адной талеркі. Але цяпер і гэтыя страхі адыходзяць”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі