Епіскап Сафроній асвяціў капліцу ў вёсцы Грыбіна
У праваслаўнае свята Стрэчання Гасподняга 15 лютага пасля здзяйснення святочнай Боскай Літургіі ў Свята-Траецкім храме райцэнтра Круглае епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній прыехаў у вёску Грыбіна, дзе асвяціў новую капліцу.
Уладыку саслужылі настаяцель Круглянскага Свята-Траецкага храма пратаіерэй Генадзь Кожановский і пратадыякан Пётр Жук. Па заканчэнні чыну асвячэння ўладыка Сафроній павіншаваў жыхароў вёскі з наяўнасцю святыні і падзякаваў усім, хто папрацаваў на будаўніцтве капліцы, адзначыўшы архірэйскай граматай дырэктара Круглянскага ПМК-266 Мікалая Патрончыка, паведамляе mogeparhia.by.
Капліца ў Грыбіна – другая, збудаваная ў Круглянскім раёне ў апошнія месяцы, 20 снежня капліца ў гонар Мікалая Цудатворца з’явілася на тэрыторыі экотуркомплекса «Мікалаеўскія сажалкі».
У гэты ж дзень епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан наведаў капліцу ў гонар Пятра і Фяўронні, што будуецца ў Добрушы на месцы разбуранага храма. Благачынны Добрушскага благачыннага акругі пратаіерэй Аляксей Піліпенка аазнаёміў ўладыку з ходам будаўнічых работ, паведамляе eparhiya.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)