На сустрэчы ў Баранавічах распавялі пра асноўныя недахопы рэлігійных СМІ (фота)

семінар баранавічы 16У Баранавічах 14 лютага ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага адбылася адукацыйная сустрэча, арганізаваная Супольнасцю хрысціянскіх журналістаў і блогераў. Яе ўдзельнікамі сталі дзевяць чалавек.

На сустрэчы каардынатар Супольнасці Максім Гацак распавёў пра гісторыю СХЖБ, прадставіў хрысціянскі інфармацыйны партал КРЫНІЦА.INFO і заклікаў удзельнікаў да супрацоўніцтва.

У сваю чаргу медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі распавёў пра сучасныя тэндэнцыі ў журналістыцы і сродках масавай інфармацыі, правілы напісання артыкулаў, узаемадзеянне цэркваў і СМІ. Асобную ўвагу ён звярнуў на праблемы рэлігійных СМІ, перадусім прадстаўленне навінаў у выглядзе справаздачаў для кіраўніцтва, нязручнасць і рэдкая абнаўляемасць сайтаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі