Семінар для хрысціянскіх журналістаў і блогераў у Мінску быў прысвечаны SEO

DSC_0027Інфармацыйна-адукацыйная сустрэча для хрысціянскіх журналістаў і блогераў Мінска і Мінскай вобласці прайшла  14 лютага. Яна цалкам была прысвечана SEO (пошукавай аптымізацыі сайтаў).

Аб найноўшых тэндэнцыях у сферы пошукавага прасоўвання сайтаў, інструментах аналізу і кроках па ўдасканаленню працы веб-рэсурсаў удзельнікам семінару расказаў менеджэр веб-студыі “Дэкарт” Дзмітрый Шайтар. У сваю чаргу галоўны рэдактар партала КРЫНІЦА.INFO Анатоль Шырвель расказаў аб развіціі гэтага інтэрнет-рэсурса і наступных семінарах Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў. Адна з наступных тэмаў інфармацыйна-адукацыйных сустрэч – прасоўванне старонак у сацыяльных сетках і інтэрнет-бяспека.

Арганізатарам сустрэчы выступілі грамадзянская ініцыятыва Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў і хрысціянскі інфармацыйны парталКРЫНІЦА.INFO . Мінулы такі семінар прайшоў 17 студзеня і таксама быў прысвечаны пытанням аптымізацыі сайтаў. 14 лютага яшчэ адзін семінар СХЖБ прайшоў паралельна  у Баранавічах.

Фота Мікалая Куксачова

 

 

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі