У Маларыце і Наваполацку адбыліся набажэнствы аб ахвярах вайны ў Афганістане
У наваполацкім праваслаўным храме іконы Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» 15 лютага пратаіерэй Аляксандр Карандзей і іерэй Георгій Адынец адслужылі набажэнства падзякі ў дзень гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана.
На набажэнстве прысутнічалі воіны-інтэрнацыяналісты, сваякі загінулых падчас вайны ў Афганістане. Прыхаджане дзякавалі Госпаду за спыненне гэтай вайны, а таксама ўзносілі свае малітвы за спыненне вайны на ўкраінскай зямлі. Па заканчэнні набажэнства святар падарыў воінам-інтэрнацыяналістам грамнічныя свечкі, акропленыя святой вадой, паведамляе eparhia992.by.
На могілках у Ропна пад Наваполацкам 13 лютага прайшоў мітынг-рэквіем з удзелам старшакласнікаў і ўдзельнікаў вайны ў Афганістане, іерэй Георгій Адынец адслужыў памінальную літыю. Мітынгі-рэквіемы прайшлі таксама на могілках у Глінішчы і ля мемарыяльнай дошкі камандуючага ВДВ Васіля Маргелава ў Баравусе.
У Маларыце благачынны Маларыцкай акругі, настаяцель Мікалаеўскага храма пратаіерэй Віктар палёце таксама служыў памінальную службу аб загінулых у Афганістане воінах. У царкву прыйшлі жыхары раёна, якія прайшлі гэтую вайну. «Мы павінны памятаць пра іх, – падкрэсліў а. Віктар. – Напэўна, самае вялікае, што мы можам сёння даць былым салдатам афганскай вайны, – гэта малітва, шчырая і шчодрая малітва Богу аб усіх, хто не вярнуўся дадому, прапаў без вестак, памёр ад ранаў», паведамляе ekklisia.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)