У Столінскім раёне хлопчык праваліўся пад лёд і патануў

pymlrb_w631h1200У Столінскім раёне 15 лютага праваліўся пад лёд і патануў 14-гадовы падлетак, паведамілі ў МНС Беларусі.

Школьнік катаўся на каньках на рацэ Чаква паблізу вёскі Рубель.

Яго бацька занепакоіўся, калі хлопчык не вярнуўся дадому праз некалькі гадзін, і пайшоў да ракі. Там ён знайшоў на беразе рэчы сына і ўбачыў палонку ў рацэ.

Мясцовыя жыхары самі дасталі з вады патанулага падлетка – да прыбыцця ратавальнікаў.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі