У Тураўскай епархіі запалілі свечы ў памяць ахвяраў вайны ў Афганістане

bПамінальная акцыя «Запалі свечку», прысвечаная 26-ай гадавіне вываду Савецкіх войскаў з Афганістана, адбылася 15 лютага ў Тураўскай епархіі.

Апоўдні ў Свята-Міхайлаўскім катэдральным саборы Мазыра была адслужаная памінальная літыя ў памяць аб загінулых воінаў-інтэрнацыяналістах, у гэты ж дзень за Боскай літургіяй было здзейсненае малітоўнае памінанне ахвяраў афганскіх падзей, пайменна прыгадваліся загінулыя, якія пражывалі ва ўсіх раёнах, штоя ўваходзяць у кананічную тэрыторыю епархіі, паведамляе turov.by.

Памінальныя набажэнствы за загінулых адбыліся ў гэты дзень ва ўсіх благачыннях.

Мітынг-рэквіем адбыўся таксама ў Бабруйску, па яго заканчэнні настаяцель Свята-Нікольскага сабора іерэй Георгій Лебядзінскі і дыякан Аркадзь Андрэеў адслужылі памінальную літыю па загінулым воінам, паведамляе bobruisk.hram.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі