Ва Украіне перамір’е ў асноўным ўтрымліваецца
Назіральнікі АБСЕ заявілі, што да вечара нядзелі, 15 лютага, перамір’е ўтрымлівалася на працягу 18 гадзін, за некаторымі выключэннямі, асабліва ў Дэбальцаве, Райгарадку і Луганску.
Па словах прадстаўніка АБСЕ, у панядзелак арганізацыя дамагаецца прадастаўлення яе назіральнікам поўнага допуску ў Дэбальцава і іншыя раёны, дзе былі адзначаны парушэнні перамір’я, паведамляе korrespondent.net.
Раней сепаратысты перашкодзілі назіральнікам заехаць у горад, паведамілі прадстаўнікі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Сепаратысты акружылі горад і заявілі, што гэта іх тэрыторыя. У іншых раёнах канфлікту перамір’е ў асноўным выконваецца.
Пазней у Мінабароны Украіны паведамілі, што сепаратысты пад Дэбальцавым адступілі пасля прымянення байцамі батальёна Крыўбас артылерыі.
Адзначаецца, што становішча ў раёне Дэбальцава кіраванае.
Еўрапейскія лідары раней папярэдзілі Расію, што калі новыя Мінскія пагаднення будуць сарваныя, у дачыненні да Масквы будуць прыняты дадатковыя санкцыі.
Раней прадстаўнік украінскіх узброеных сіл паведаміў, што ўкраінскія пазіцыі падвяргаліся абстрэлу 60 разоў пасля ўступлення ў моц перамір’я.
Як адзначаюць ваенныя эксперты, папярэднія перамір’і нязменна трывалі правал, і што першыя 48 гадзін перамір’я (абвешчана з 00:00 15 лютага) маюць крытычна важнае значэнне.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)