Аргентынскія ўлады праслухоўвалі будучага Папу Францішка?
Будучага Папу Рымскага Францішка ў бытнасць яго арцыбіскупам Буэнас-Айрэса праслухоўвалі аргентынскія ўлады. Пра гэта заявіў сябра гарадской рады і блізкі сябар пантыфіка Густава Вэра. “Калі я прыходзіў да яго, ён уключаў радыё, каб заглушыць нашыя галасы. Ён казааў мне: “Тут паўсюль мікрафоны. Сачы за тым, што кажаш, бо лінія праслухоўваецца”, – заявіў ён.
Паводле яго, праслухоўванне пачалося прынамсі з 2005 года, калі аргентынскія ўлады на чале з прэзідэнтам Нэстарам Кіршнэрам (зараз краінай кіруе яго жонка Крыстына Фэрнандэс Кіршнэр) вырашылі дэкрыміналізаваць аборты. Тады з аргентынскага войска быў звольнены апошні вайсковы капелан Антоніё Басэота, распачалася кампанія шальмавання ў СМІ будучага Папы Хорхэ Бэргольё, а кіраўніцтва краіны перастала наведваць урачыстыя Імшы на дзень Незалежнасці ў катэдры Буэнас-Айрэса, паведамляе The DailyBeast.
Ватыкан заявы Густава Вэры не каментуе.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Абраны новы старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 14.04.2021 19:11
- Біскуп Юрый Касабуцкі: Езуса пакаралі смерцю, бо хтосьці адчуў страх згубіць сваю ўладу 11.04.2021 04:08
- Паведамленне прэс-службы Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі 10.04.2021 18:39
- Хрысціянскі семінар для людзей, якія працуюць з групамі 10.04.2021 17:51
- Пробашч мінскай архікатэдры: маю надзею, што трансляцыя святой Імшы па радыё адбудзецца 08.04.2021 16:06
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)