На самай мяжы зламаўся цягнік Мінск-Вільня: людзі мерзлі ў ім тры гадзіны

цягнік16 лютага на беларуска-літоўскай мяжы зламаўся цягнік Мінск-Вільня. Людзі правялі ў неацяпляльным цягніку каля трох гадзін. Пра гэта паведаміў КРЫНІЦА.INFO сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі, які быў адным з пасажыраў злашчаснага цягніка.

“Цягнік стаў за дзесяць кіламетраў ад Гудагая. Дзве гадзіны чакалі цягніка, які падчапіў наш, перацягнуў яго праз мяжу і кінуў у Кене. Літоўскія мытнікі адмаўляліся выпускаць людзей, бо няма дазволу на штампаванне ў Кене – толькі ў Вільні. Так людзі і мерзлі, бо ацяпленне было адключана”, – адзначыў ён.

Чакаць літоўскі цягнік, які давязе беларусаў 15 кіламетраў да Вільні, давялося яшчэ паўгадзіны. А 01:10 17 лютага ён падчапіў зламаны цягнік і рушыў у бок літоўскай сталіцы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі