У 2014 годзе даходы выраслі толькі ў мінчан і жыхароў вобласці

__54608945-thumb-416x249-5211

За 2014 год у рэгіёнах Беларусі рэальныя наяўныя грашовыя даходы беларусаў за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на інфляцыю на тавары і паслугі ў параўнанні з 2013 годам, выраслі толькі ў Мінску (на 2,3%) і Мінскай вобласці (на 0,3 %). Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У Гродзенскай вобласці яны скараціліся на 0,4%, Брэсцкай – на 0,5%, Гомельскай – на 0,6%, Віцебскай – на 1%, у Магілёўскай – на 2,8%.

Агульны аб’ём грашовых даходаў беларусаў склаў 522,1 трлн рублёў, або 4,59 млн рублёў у разліку на душу насельніцтва. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы ў цэлым за мінулы год выраслі на 0,1% да ўзроўню 2013 года.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі