У Карэлічах вернікі прайшлі Крыжовым шляхам у памяць воінаў-«афганцаў»

SAMSUNG CAMERA PICTURESМітынг-рэквіем, прысвечаны памяці воінаў Савецкай арміі, якія загінулі на вайне ў Афганістане, адбыўся 15 лютага. Мітынгу папярэднічаў Крыжовы шлях, якім прайшлі праваслаўныя вернікі ад храма святых Пятра і Паўла да помніка воінам-«афганцам».

У памяць пра забітых настаяцель храма пратаіерэй Мікалай Орса адслужыў Боскую літургію, на якой прысутнічалі воіны-«афганцы», моладзь, прадстаўнікі ўлады. Пасля таго, як адбыўся Крыжовы шлях, а. Мікалай звярнуўся да прыхаджанаў, нагадаўшы, што дзень памяці воінаў афганскай вайны супадае са святам Стрэчаньня: «Старажытнаславянскае слова «стрэчанне»  перакладаецца як сустрэча, а з сербскага – радасць. Думаю, радаснай была сустрэча загінулых воінаў з Богам», паведамляе eparhia.by.

Паніхіда была адслужаная ў храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Полацку. Пасля набажэнства прыхаджане і настаяцель царквы пратаіерэй Уладзімір Рацьковіч накіраваліся да помніка загінулым у Афганістане ў суседнім скверы, паведамляе eparhia992.by.

Таксама памінальная служба адбылася ў Спаса-Ўзнесенскім храме ў Капылі, здзейсніў паніхіду благачынны Капыльскай царкоўнай акругі пратаіерэй Сергій Чарны, які па заканчэнні службы пагутарыў з ветэранамі, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі