У Полацку будуць асвечаныя ўсе медустановы

medАсвячэнне медыцынскіх установаў святарамі праваслаўнага храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы пачалося ў Полацку 13 лютага. На працягу бліжэйшых тыдняў будуць асвечаныя ўсе медыцынскія ўстановы і пункты горада. Ініцыятарамі такой малітоўнай акцыі сталі медыцынскія работнікі.

13 і 14 лютага святары наведалі 2-я Гарадскую бальніцу, Гарадскую паліклініку і стаматалагічнай паліклінікі ў Кстах – прыгарадзе Полацка, паведамляе eparhia992.by.

Звяртаючыся да медыцынскага персанала, настаяцель Свята-Пакроўскага храма пратаіерэй Уладзімір Рацьковіч кожны раз нагадвае лекарам пра лёс і служэнне свяціцеля Лукі Крымскага – хірурга Война-Ясенецкого, цытуючы словы святога: «Для лекара не павінна быць «выпадку», а толькі жывы пакутуючы чалавек».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі