У прыходах Случчыны святкавалі Дзень моладзі

slyckВа ўсіх храмах Слуцкай праваслаўнай епархіі 15 лютага пасля Боскай літургіі быў зачытаны зварот Патрыярха Кірыла з нагоды Дня праваслаўнай моладзі. Спецыяльныя набажэнствы аб моладзі адбыліся ў гэты дзень у шматлікіх прыходах Случчыны.

У Георгіеўскім храме ў Нясвіжы пасля набажэнства адбылася сустрэча старэйшай групы выхаванцаў нядзельнай школы з настаяцелем храма пратаіерэем Мікалаем Лабынькам і кіраўніком місіянерскага аддзела Слуцкай епархіі дыяканам Паўлам Фокіным, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Дыякан Павел прапанаваў стварыць моладзевы рух у гонар святога Георгія Пераможцыаганосца, задачай якога стане актыўны ўдзел моладзі ў добраўпарадкаванні храма, у богаслужбе, у занятках з выхаванцамі нядзельнай школы, у сацыяльным і місіянерскім служэнні. Таксама быў распачаты запіс у трупу прыходскага тэатра.

У Салігорску набажэнства аб моладзі для актывістаў праваслаўнага брацтва Пятра і Фяўронні Мурамскіх ў храме Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы здзейсніў пратаіерэй Ігар Гайдукоў.

У вёсцы Чыжэвічы пад Салігорскім таксама была адслужаная спецыяльная Боская літургія, за якой маліліся навучэнцы прыходскай нядзельнай школы і наведвальнікі праваслаўнага моладзевага адукацыйнага Цэнтра імя святапакутніка Іаана Чижэвіцкага. Па заканчэнні богаслужбы праваслаўны дзіцяча-юнацкі тэатр «Батлейка» паказаў прыхаджанам спектакль «Міласэрнасць».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі